Краязнаўчы квэст

   Рапартуем! 25 лістапада прайшоў краязнаўчы квэст, які быў  распрацаваны для праекта "Моладзі аб Беларусі", што ладзіла "Маладзечанская раённая бібліятэка ім. М. Багдановіча". Каманда нашага каледжа таксама прыняла ўдзел і спаборнічала з камандай медыцынскага каледжа. За адну гадзіну патрэбна было адказаць на пытанні і выканаць прапанаваныя заданні. Далей быў тур у бібліятэцы. Разам з групай падтрымкі каманда адказвала на пытанні, угадвала літаратурнага героя і нават пела.

   На жаль, наша каманда ўступіла камандзе медыцынскага каледжа, але мы дужа не засмучаліся. Веды, якія мы атрымалі, пашырылі наш кругагляд аб родным горадзе.

Смотреть фото

Счетчик сайта

Free business joomla templates