Результаты Года молодежи

Лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў вобласці, члены маладзёжнага парламенту пры абласным Савеце дэпутатў, а таксама юнакі і дзяўчаты, якія прымалі ўдзел у грамадскім і культурным жыцці центральнага рэгіена Беларусі, сабраліся нядаўна ў сталічным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на святочную цырымонію падвядзення вынікаў трэцяга працоўнага семестра. На мерапрыемстве з ўдзелам кіраўніцтва аблвыканкама, абласного Савета дэпутатаў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, чэмпіёнаў Алімпійскіх god molodezi1гульняў былі ўзнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу праектаў у сферы рэалізацыі маладзежнай палітыкі, які селета быў прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі і Году молодзі. Маладзёжныя актывісты Маладзечаншчыны былі адзначаны шэрагам узнагарод у розных намінацыях. Раённая арганізацыя БРСМ атрымала падзяку за актыўны ўдзел у мерапрыемствах трэцяга працоўнага семестра.

Прыемна адзначыць, што ў складзе дэлегацыі Маладзечненскага раёна на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі і актывісты нашага калледжа, члены пярвічнай арганізацыі БРСМ. Адчуваць сваю далучанасць да агульнай справы і агульнага поспеху- гэта заўсёды хвалююча, радасна і адказна.

А 15 снежня 2015 года ў актавай зале гандлева-эканамічнага калледжа раённы камітэт БРСМ згадаў імены лепшых, падвеўшы такім чынам вынікі знакавага года. За актыўны ўдзел ва Усебаларускай маладзежнай будоўлі 2015 года студэнцкі атрад імя Героя Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскага, у складзе навучэнцаў группы 118-ПБ спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Рабушка Андрэя, Рымашэўскага Сяргея, Зелянкевіча Ігара, Квача Ігара, Макарэвіча Яўгена, Марочка Дзмітрыя, Чанада Вячаслава, Шумскага Паўла, Катлярэнка Дзмітрыя, а таксама Лелебін Яўгена, навучэнца группы 100-МА, узнагароджаны Граматай і памятным падарункам. Віншуем вас, хлопцы і спадзяемся, што гадзіннік, падораны сакратару нашай пярвічнай арганізацыі Прушак Анастасіі Сяргееўне, пачынае адлік радасных хвілін сумеснага поспеху кожнага ўдзельніка і маладога калектыву ў цэлым…god molodezi

Счетчик сайта

Free business joomla templates