Цікавая сустрэча

   19 сакавіка куратар групы 136-ЭД Цімошка Ж.І. арганізавала цікавую сустрэчу з М.М. Казлоўскім,  беларускім краязнаўцам, грамадскім дзеячам, крытыкам, публіцыстам. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87), мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб'яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.

   "Добра, калі чалавек пакідае след, ала дрэнна, калі ён наслядзіць" -такімі словамі пачаў размову Міхась Міхасевіч Казлоўскі, апантаны сваёй справай чалавек, які выдатна ведае гісторыю і літаратуру Беларусі. Захапляюча і з вялікай любоўю ён апавядаў спачатку пра лес М.Багдановіча, а потым  пра ваенныя часы ў Беларусі. Па просьбе навучэнцаў групы расказаў Міхась Міхасевіч і пра свае кнігі, сваю творчасць. Усім, хто прысутнічаў на сустрэчы, вельмі падабалася. Час праляцеў хутка і трэба было развітвацца. Навучэнцы групы аставілі свае ўражанні ад сустрэчы.

"Мне вельмі падабалася сустрэча.Пісьменік вельмі цікавы чалавек. Хацелася слухаць яшчэ і яшчэ."

"Мне очень понравилась встреча с Михасем Михасевичем. Познавательные истории его очень увлекательны. Такой редкий случай, когда человек точно знает, что ему нужно от этой жизни и идет по своему пути не сворачивая."

"У меня появилось огромное желание почесть хотя бы одну его книгу"

"Сустрэча вельмі цікавая і пазнавальная. Вялікі дзякуй Жанне Іосіфаўне за госця, а госцю за тое, што прыйшоў. Хацелася бы сустрэцца яшчэ."

Счетчик сайта

Free business joomla templates