Міжнародны дзень роднай мовы

     IMG 20200221 15125021 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, навучэнцы групы 178-ПБ наведалі бібліятэку сямейнага чытання «Верасок». Падлеткі з цікавасцю разгадвалі крыжаванку, прымалі ўдзел у пазнавальнай віктарыне.

     Затым адбылася творчая сустрэча з паэткай Марыяй Шэбанец. Першыя вершы і празаічныя замалёўкі яна пачала пісаць у 12 гадоў. Пасля з’явіліся апавяданні, песні, паэтычныя пераклады. Марыя з’яўляецца аўтарам кнігі вершаў «Таямніца». У 2019 годзе сумесна з паэтам Глебам Пудовым выпусцілі зборнік вершаў і апавяданняў «Эха». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2018 года. Да 2017 года Марыя публікавалася пад прозвішчам Бельская. Зараз яна працуе над раманам па матывах беларускага фальклору.

     Падчас сустрэчы Марыя чытала свае вершы, спявала аўтарскія песні «Прастуда», «Уцёкі» і інш. Для многіх навучэнцаў сустрэча стала сапраўдным адкрыццём таленавітай паэткі Марыі Шэбанец.

     Пасля наведвання бібліятэкі ў навучэнцаў засталіся прыемныя ўражанні і добры настрой на ўвесь дзень.

Вышыдкевіч С.І., выкладчык беларускай мовы і літаратуры

 

Смотреть фото

Счетчик сайта

Free business joomla templates