«Водар роднай мовы»

М-м-м-м… Вы чуеце гэты водар? Водар духмяны, салодкi, дзiвосны, чароўны водар мовы маёй. Ён напоўнены яркімі фарбамі стракатых лугоў, прашыты зіхоткімі знічкамі, ён ахінае нас таемнымі прызнаннямі ў самых шчырых пачуццях, сагравае матчынай пяшчотай… Гэта пранізлівы вецер і лісцёвая завея, крыштальны звон раніцы і праменнямі сонейка аздоблены небасхіл, гэта бялюткі ветразь на блакітнай сінечы азёр, рознакаляровыя вяргіні ў бабуліным палісадніку, духмяны жытні каравай, толькі што вынуты ў печы, гладыш малака на стале, накрыты даматканым ручніком, журавінавы россып на аксамітнай купіне імху сярод балот, ледзь улоўная горыч ажынавага смаку…

Беларуская мова – мова любові. Павольна. Меладычна. З ціхай пяшчотай. З ненатольнай мяккасцю. Так крынічаць толькі тыя сэрцы, якія б’юцца любоўю да роднай мовы. Трымайцеся роднага слова, сябры, шануйце яго, бо яно «… тлумачыць нам усе дзівы свету» (Цётка).

21 лютага – Дзень роднай мовы. Віншуем вас, шаноўныя, і прапануем вашай увазе «Водар роднай мовы» - мастацка - асветніцкі тандэм (слова, дарэчы, паходзіць з англійскай мовы: мы не цураемся замежнай лексікі, але найперш ведаем і шануем свае слоўцы), ілюстрацыі да якога рыхтавалі педагог дадатковай адукацыі Маргарыта Іванаўна Дзмітрыева і навучэнка группы 177-ХК Яна Цішэвіч, а Алена Пятроўна Галгоўская, выкладчык роднай мовы і літаратуры, паклапацілася пра тое, каб намаляванае нашымі таленавітымі мастачкамі аздобіць паэтычным словам - словам беларускай паэзіі.

Матэрыял для сайта падрыхтавала А.П. Галгоўская

Ажыны

Ветразь

Вяргіні

Маладзік

Чабор

Шэрань

Журавіны

Счетчик сайта

Free business joomla templates