Рэспублiканскi дыктант “Дзень народнага адзінства”

116 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, навучэнцы і педагогі нашага каледжа прынялі ўдзел у акцыі пісьменнасці “Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства”. Трансляцыя дыктанта з ўдзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Іванца адбылася ва ўстановах адукацыі нашай краіны.

Свае ўражанні ад мерапрыемства выказалі яго ўдзельнікі:

“Мне спадабалася ўдзельнічаць у рэспубліканскім дыктанце. Гэта быў новы незвычайны вопыт” (Юдо Кацярына, 207-ХК).

“Рэспубліканскі дыктант быў цікавы, я дазнаўся шмат новага (Фамін Арцемій, 204-РТ).

“Дыктант цудоўны. Мерапрыемства спадабалася. Спадзяюся на дзясятку” (Януковіч Кірыл, 212-МХ).

Дырэктар нашага каледжа М.М.Клокель адзначыў: “Уражанні ад акцыі вельмі станоўчыя. Было крыху хваляванняў, але гэта вельмі прыемна. Давялося ўзгадаць свае веды по белорускай мове. Гэта вельмі карысна”.

Матэрыял падрыхтавала
Буда К.С., педагог-арганізатар

2

3

4

5

6

7

8

9

Счетчик сайта

Free business joomla templates