У 2020 годзе нашаму каледжу споўнілася 60 год. Для ўстановы адукацыі гэта ганаровы ўзрост, узрост, калі склаліся добрыя традыцыі і дасягнуты пэўныя вынікі. У каледжы ставяць перад сабой высокія задачы па падрыхтоўцы моладзі да працоўнага і грамадскага жыцця, закладваюць і працягваюць развіваць найлепшыя традыцыі навучальнай установы. У нас вучацца дынастыі жыхароў рэгіёна і, што таксама вельмі прыемна, працуюць выкладчыкамі, майстрамі вытворчага навучання, лабарантамі многія выпускнікі каледжа.