slide1

Наши герб и флаг

Інтэрнат

Наш інтэрнат адчыніў свае дзверы ў 1972 годзе і стаў першым дзевяціпавярховым будынкам у г. Маладзечна. Першы камень быў закладзены на месцы будаўніцтва інтэрната адміністрацыяй і навучэнцамі тэхнікума 24 верасня 1970 года. Інтэрнат блокавага тыпу, кожны блок уключае восем 2- і 3-х мясцовых пакояў, кухню, бытавыя і санітарныя памяшканні. Размешчаны інтэрнат у цэнтры горада і знаходзіцца ў пяці хвілінах хадзьбы ад галоўнага корпуса.

Належнае функцыянаванне інтэрната забяспечваецца сумеснымі намаганнямі адміністрацыі каледжа, аддзела выхаваўчай работы, работнікаў інтэрната і Савета інтэрната.

Усе навучэнцы каледжа, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце, забяспечваюцца месцамі. Парадак выдзялення жылля ў інтэрнат максімальна фармалізаваны і сацыяльна арыентаваны.

Асноўнымі задачамі працы інтэрната з'яўляюцца:

  • стварэнне аптымальных умоў жыццядзейнасці ў інтэрнаце, забеспячэнне рацыянальнай эксплуатацыі;
  • арганізацыя мерапрыемстваў, якія забяспечваюць засяленне і пражыванне ў інтэрнаце;
  • арганізацыя выхаваўчага працэсу, ідэалагічнай і сацыяльна-бытавой работы, сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай адаптацыі навучэнцаў.

Інтэрнат - гэта агульны дом для амаль 500 навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, гэта органы студэнцкага самакіравання і выдатная магчымасць для самарэалізацыі навучэнцаў, развіцця лідэрскіх якасцяў і арганізатарскіх здольнасцяў.

Інтэрнат - гэта гурткі і клубы па інтарэсах і выдатная магчымасць для развіцця асобасных якасцяў, задавальнення духоўных і сацыяльна значных патрэб моладзі.

Выхаваўчая работа ў інтэрнаце накіравана на духоўнае і фізічнае ўдасканаленне моладзі, фарміраванне каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, умення эфектыўна выкарыстоўваць вольны час як сродак актыўнага адпачынку і развіцця. Яна мае разнапланавы характар, арыентавана на арганізацыю і правядзенне як традыцыйных, так і арыгінальных мерапрыемстваў.

Кошт пражывання за месяц складае 7 рублёў 35 капеек.

Інтэрнат размяшчаецца па адрасе: г.Маладзечна, вул.Б.Хмяльніцкага 10

obzaga

Выхавальнікі

Крук Л.М.

Крук Лія Міхайлаўна

тэл – 8-044-5814428

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1990 годзе.

Працуе ў каледжы з 2017г.

Серадзінская Таццяна Анатольеўна
тэл 8-029-7772613
Скончыла Баранавіцкі вышэйшы педагагічны каледж у 2004 годзе.
Працуе ў каледжы з 2012г.
visoc
Высоцкая Наталля Паўлаўна
тэл 8-029-7645105
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А.М. Горкага ў 1990 годзе.
Працуе ў каледжы з 2013г.
dsc 0919 resizeСівец Таццяна Сяргееўна
тэл –
Скончыла МДПІ ім. А.М. Горкага ў 1980 годзе. 
Працуе ў каледжы з 2017г.
Free business joomla templates