slide1

Наши герб и флаг

Гісторыя каледжа

Наша гісторыя ў датах, справах, дасягненнях

1960

1 верасня пачаў сваю дзейнасць політэхнічны тэхнікум з кантынгентам навучэнцаў: дзённае аддзяленне - 300 новага прыёму, 83 II курса пераведзены з Мінскага энергатэхнікума і харчовай прамысловасці, завочнае аддзяленне - 410 навучэнцаў. Для арганізацыі навучальнага працэсу створаны 3 лабараторыі і 5 кабінетаў, слясарная і электрамантажная майстэрні. Пры палітэхнікуме быў арганізаваны Шацілкаўскі вячэрні філіял тэхнікума ў мэтах падрыхтоўкі кадраў для Васілевіцкай ДРЭС.

 1

1961

Абсталявана 23 лабараторыі і кабінета для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.

 2

 

3

 

1963

Для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу абсталявана 30 кабінетаў і лабараторый. Каманда тэхнікума заняла агульнае першае месца на спартакіядзе політэхнічных тэхнікумаў 3-х брацкіх рэспублік у горадзе Савецку Калінінградскай вобласці.

1966

Адкрыта спецыяльнасць "Машыны і апараты харчовых вытворчасцей".

У лістападзе ўведзена ў эксплуатацыю спартыўная зала плошчай 848,6 м2. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР выкладчыку Яфрэмавай Д.У. прысвоена званне "Заслужаны настаўнік БССР". Прысвячэнне навучэнцаў новага прыёму ў студэнты, якое стала пасля традыцыяй.

1967

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада "За марай" прынялі ўдзел у рабоце інтэрнацыянальнага атрада ў Шылуцкім раёне Літоўскай ССР. (камандзір Трашчанка В.Я.)

 4

1968

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР дырэктару Турайкевічу П.П. прысвоена званне "Заслужаны настаўнік БССР".

1970

Педкалектыў узнагароджаны Ленінскай юбілейнай граматай ЦК КПСС, Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР, УЦСПС.

У красавіку здадзены ў эксплуатацыю закрыты плавальны басейн плошчай 270 м2. Навучэнка 2 курса групы 118-ТК Кухарэнка Тамара (цяпер – Тамара Іванаўна Лубінская) абрана дэлегатам XVI з'езда УЛКСМ ад Маладзечанскай гарадской камсамольскай арганізацыі. Удзельнікамі ўрачыстага пленума камітэта камсамола, прысвечанага пяцідзесяцігоддзю ЛКСМБ, закладзены першы камень пад інтэрнат па вуліцы Б. Хмяльніцкага.

Навучэнец групы 10-МА Казлоўскі Аляксандр заняў III месца па бегу на 3 км на Усесаюзных спаборніцтвах у Сочы і ўстанавіў рэкорд БССР па бегу сярод юніёраў (трэнер, выкладчык фіз. выхавання Філімончык А.І.)

 

5

 

 

 

1971

Арганізаваны спартыўна-аздараўленчы лагер "Юнацтва-71" у раёне возера Нарач (начальнік лагера, кіраўнік фіз. выхавання Філімончык А.І.)

1972

Адкрыты новы інтэрнат на 640 месцаў, першы дзевяціпавярховы будынак у Маладзечне.

1974

Выкладчыку Шырко Аглаідзе Уладзіміраўне Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР прысвоена званне "Заслужаны настаўнік БССР".

1977

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР выкладчыку Вірынскаму Вікенцію Трафімавічу прысвоена званне "Заслужаны настаўнік БССР".

1978

Выкладчыца Івашчанка Ніна Васільеўна абрана дэлегатам XVIII з'езда УЛКСМ ад Маладзечанскай гарадской камсамольскай арганізацыі.

1979

Жаночая каманда па баскетболе заняла I месца на XI Рэспубліканскай спартакіядзе навучэнцаў ССНУ і ПТВ.

1981

Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум заняў ІІ месца на спаборніцтвах па фізічнаму выхаванню сярод ССНУ рэспублікі.

1983

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада "За марай" тэхнікума ў складзе Усесаюзнага СБА працуюць у Малдавіі (камандзір Літвіненка А.Б.).

1987

Адкрыта спецыяльнасць "Радыёапаратабудаванне".

Рэспубліканскі семінар – практыкум выкладчыкаў сацыяльна-эканамічнага цыкла "Узмацненне светапогляднай накіраванасці вучэбна-выхаваўчага працэсу"

Навучэнец Някрасаў Уладзімір заняў другое месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па фізіцы.

1988

Уведзена спецыяльнасць «Тэхнічнае абслугоўванне станкоў з праграміраваным кіраваннем і робататэхнічных комплексаў», у 2002 г. пераўтворана ў спецыяльнасць «Металарэжучыя станкі і інструменты».

Выкладчык спецдысцыплін Ус Леанід Васільевіч абраны дэлегатам Усесаюзнага з'езда работнікаў адукацыі.

Калектыў тэхнікума ўзнагароджаны Дыпломам I ступені па выніках удзелу ў гарадскім аглядзе-конкурсе канцэртных праграм, прысвечаных 600-годдзю горада Маладзечна.

Больш за 100 байцоў студэнцкага будаўнічага атрада тэхнікума працавалі ў складзе Усесаюзнага СБА ў Стаўрапольскім краі, па выніках працы занялі II месца (камандзір Літвіненка А.Б., Рынг А.В.).

1991

Пачаў функцыянаваць вучэбны корпус №2 па вул. Машэрава.

1992

Першае спартыўна-мастацкае свята, прысвечанае дню нараджэння навучальнай установы, якое стала традыцыйным.

1995

Адкрыццё музея гісторыі навучальнай установы.

1996

Перапрафіляванне спецыяльнасці "Радыёапаратабудаванне" ў спецыяльнасць "Праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў".

1999

Навучэнец Глускі Дзмітрый заняў I месца ў Рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі Беларусі.

2000

Перайменавана навучальная ўстанова ў “Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум”.

2001

Ажыццёўлены першы набор навучэнцаў па спецыяльнасці "Эканоміка і арганізацыя вытворчасці".

Выкладчык хіміі Шарыкіна Людміла Васільеўна абрана дэлегатам ІІ з'езда настаўнікаў Рэспублікі Беларусь.

2002

Загадам МА РБ № 315 ад 09.08.02 МДПП перайменаваны ва УА «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

Навучэнка Кішкурна Юлія заняла ІІ месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры.

2003

Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж вызначаны базавай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай для ССНУ Мінскай вобласці.

Навучэнка Псарова Ганна заняла ІІ месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі Беларусі, навучэнец Тышкевіч Ягор - ІІІ месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы. Узнагароджаны Прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ.

Каманда КВЗ "SOS" заняла I месца ў гарадской гульні ССНУ і ПТВ.

2004

Спецыяльнасць "Праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў" перапрафіліравана на спецыяльнасць "Тэхнічная эксплуатацыя радыёэлектронных сродкаў".

Навучэнец Ус Андрэй удастоены Дыплома I ступені за ўдзел у конкурсе "Свет адкрыццяў" IX Рэспубліканскага злёту рацыяналізатараў-вынаходнікаў.

Навучэнцы Смалонскі Сяргей, Рудзянкоў Аляксандр, Пятровіч Руслан занялі першае месца ў Рэспубліканскай алімпіядзе па спецыяльнасці "Электратэхніка".

2005

Навучэнка Пракаповіч Вольга па выніках удзелу ў IV Рэспубліканскім конкурсе творчых работ стала Лаўрэатам II прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ.

Сцвярджэнне герба і гімна каледжа.

2006

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада «За марай» прынялі ўдзел у працы інтэрнацыянальнага атрада у Шылуцкім раёне (Лiтва). Політэхнічны каледж становіцца рэгіянальным цэнтрам па правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання.

У кастрычніку выпушчаны першы нумар газеты "Веснік каледжа"

Педагагічны калектыў каледжа ўзнагароджаны Ганаровай граматай Беларускага фонду свету за актыўны ўдзел у дзейнасці фонду, прапаганду ідэй міру, міласэрнасці, гуманізму.

2007

Устаноўлена супрацоўніцтва з філіялам Універсітэта Яна Каханоўскага ў Пётркуў-Трыбунальскім – горадзе – пабраціме Маладзечна.

На базе каледжа праведзены рэспубліканскі семінар-практыкум "Сістэмны падыход да падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў для харчовай, мукамольна-крупяной і камбікормавай прамысловасці".

Навучэнец Гваздзіцкі Аляксей па выніках удзелу ў Рэспубліканскай алімпіядзе па электратэхніцы ўзнагароджаны Дыпломам III ступені і Прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2008

Дырэктар каледжа Жгун М.А. абіраецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ.

Арганізаваны I турыстычны злёт сярод каманд аддзяленняў каледжа.

Навучэнка Магала Святлана заваявала Дыплом I ступені за лепшы хлебны выраб на I Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства ў рамках IV Міжнароднай выстаўкі "Хлебная і кандытарская справа".

2009

Навучэнка Цітушкіна Вікторыя заваявала Гран-пры за лепшы кандытарскі выраб на II Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства ў рамках V Міжнароднай выстаўкі "Хлебная і кандытарская справа".

Ажыццёўлены першы набор навучэнцаў па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва".

Выкладчык спецыяльных дысцыплін, “Выдатнік адукацыі РБ” Місюль Пётр Іосіфавіч узнагароджаны персанальнай штомесячнай надбаўкай за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ.

За распрацоўку і выраб лабараторных макетаў, прадстаўленых на Рэспубліканскую выставу тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, калектыў каледжа ўзнагароджаны Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі РБ.

Каманды каледжа па міні-футболе і валейболе занялі першае месца ў абласных спаборніцтвах і другое месца ў Рэспубліканскіх спаборніцтвах па міні-футболе.

Калектыў каледжа ўзнагароджаны Дыпломам I ступені па выніках удзелу ў конкурсе абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы на першым этапе патрыятычнай акцыі "Раўненне на герояў Перамогі".

2010

Адукацыйны праект "Фестываль педагагічнага майстэрства", прысвечаны 50-годдзю каледжа.

Трэці турыстычны злёт каманд аддзяленняў каледжа, прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі і 50-годдзю навучальнай установы. Пераможца - каманда харчовага тэхналагічнага аддзялення.

Першае месца ў круглагадовай спартакіядзе ССНУ і ПТВ Маладзечанскага раёна.

Першае месца ў першынстве вобласці ССНУ па валейболе і міні-футболе.

Першае месца ў лёгкаатлетычным кросе вобласці.

"За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, шматгадовую і плённую дзейнасць па падрыхтоўцы маладых спецыялістаў для народнай гаспадаркі краіны і ў сувязі з 50-годдзем з дня ўтварэння" каледж узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2011

На базе каледжа праведзены рэспубліканскі семінар-практыкум "Падрыхтоўка спецыялістаў для харчовай прамысловасці на сучасным этапе".

Чацвёрты турыстычны злёт каманд аддзяленняў каледжа. Пераможца - каманда энергетычнага аддзялення.

Каманда каледжа ўдзельнічала ў абласной спартакіядзе сярод ССНУ:

  • валейбол: юнакі - I месца; дзяўчыны - 3 месца;
  • баскетбол: дзяўчаты III месца;
  • міні-футбол: юнакі - I месца.

Рэспубліканскія спаборніцтвы:

  • валейбол: юнакі - 7 месца;
  • міні-футбол: юнакі - 5 месца.

За ўдзел у XIV рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і дзіцячай творчасці "Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: вопыт і перспектывы" каледж узнагароджаны дыпломам I ступені.

2012

2012 год - на базе каледжа праведзены рэспубліканскі семінар-практыкум намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце ССНУ "Гісторыка-культурная спадчына Беларусі як аснова фарміравання маральна-этычных каштоўнасцей"

2013

Адкрыццё спецыяльнасці "Мехатроніка".

Лістапад - у спаборніцтвах Рэспубліканскай лігі па міні-футболе (футзале) сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі УА "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж" (дырэктар - М.М. Клокель, прадстаўнік А.А. Рыжэвіч) - I месца.

28 лютага - на базе УА "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж" адбыўся абласны шахматны турнір сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Каманда каледжа заняла I месца.

2014

Адкрыццё структурнага падраздзялення УА МДПК "Рэсурсны цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў для харчовай прамысловасці"

I месца па міні-футболе сярод вучняў УССА Мінскай вобласці. Падрыхтаваў каманду Рыжэвіч А.А.

19 сакавіка - На базе каледжа праводзіўся абласны семінар выкладчыкаў інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій па тэме «Сучасны вучэбны занятак: падыходы, тэхналогіі, метады. Выкарыстанне нестандартных форм правядзення».

25-26 сакавіка - у першынстве Мінскай вобласці па валейболе сярод дзяўчат-навучэнцаў УССА каманда каледжа заняла I месца. Падрыхтаваў каманду Есьмановіч М. Л.

Красавік - І месца ў каманды юнакоў каледжа ў лёгкаатлетычным кросе Мінскай вобласці сярод навучэнцаў УССА. Падрыхтавала каманду Яноўская Л.М.


У рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства "Першы чэмпіянат WorldSkillsBelarus - 2014" (WSB) у намінацыі "Кандытарскае мастацтва" навучэнка каледжа Фядотава Анастасія заваявала III месца.

2015

Адкрыццё спецыяльнасці "Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў"

III месца ў міжнародным кросе "Дарога жыцця" ў Санкт-Пецярбургу, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Ленінграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у навучэнца каледжа Нехвядовіча Філіпа (група 96 - МС).

Люты - на базе каледжа адбыўся абласны шахматны турнір, у якім каманда каледжа заваявала I месца.

Навучэнцы каледжа былі адзначаны дыпломамі I і II ступені ў конкурсе "Артвакацыі - 2015".


Каманда каледжа заняла II месца ў Міжнародным турніры па валейболе на прызы старасты Сакульскага павета (Рэспубліка Польшча). Каманду падрыхтаваў Есьмановіч М.Л.

5 чэрвеня на базе ўстановы адукацыі "МДПК" адбылося чарговае пасяджэнне Мінскага абласнога Савета кіраўнікоў каледжаў па тэме "Выкарыстанне рэсурснага цэнтра як базы для якаснага асваення адукацыйных праграм".

10 чэрвеня наш каледж святкаваў сваё 55-годдзе.

Навучэнка каледжа Фядотава Анастасія ў складзе зборнай прадстаўляе каманду Рэспублікі Беларусь у адкрытым Чэмпіянаце WorldSkills СНД+ г. Казань (Расія)

Залаты медаль у навучэнкі Мейсак Яны на 11-й міжнароднай спецыялізаванай выставе "Хлебная і кандытарская справа" ў чэмпіянаце кандытарскага мастацтва ў намінацыі "Цукровыя кветкі"
Дыплом I ступені ў намінацыі "Кандытарскае мастацтва" ў Анастасіі Фядотавай і Яны Мейсак у заключным этапе Рэспубліканскага агляду тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Наш навучэнец Бірка Пётр (група 107–ПС) на сённяшні дзень з'яўляецца прызнаным чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па ушу, рукапашным баі і змешаных адзінаборствах у вазе 65-70 кг.

28.12.2015 год - УА МДПК увайшло ў структуру УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»

2016

15 красавіка на базе каледжа адбылося пасяджэнне абласнога вучэбна-метадычнага аб'яднання выкладчыкаў электратэхнічных дысцыплін на тэму "Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій пры вывучэнні электратэхнічных дысцыплін ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі".

7 снежня - рэсурсны цэнтр наведалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Таджыкістан Рахманзада Заір Файзалі – к.э.н., дырэктар Статыстычнага каледжа горада Вахдат і Халматаў Рустам Буранавіч – к.э.н., намеснік дырэктара па вучэбнай частцы тэхнічнага каледжа ТТУ імя акадэміка М.Асімі.

 

fizrukiКаманда каледжа заняла I агульнакаманднае месца ў фінале рэспубліканскага лёгкаатлетычнага кросу сярод навучэнцаў УССА. Падрыхтавала каманду Яноўская Л.М.

 

 

 

 

Па выніках работы Рэспубліканскай выстаўкі тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2015-2016 навучальным годзе філіял удастоены дыплома I ступені дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў за кампазіцыю з цукровай масцікі. (Фядотава Анастасія, Мейсак Яна, кіраўнік Талькоўская Ж.Ф.)

 

2017

27 студзеня года на базе філіяла "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж" УА РІПА адбылося пасяджэнне абласнога вучэбна-метадычнага аб'яднання выкладчыкаў сацыяльна-палітычных вучэбных дысцыплін па тэме "Шляхі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу сацыяльна-гуманітарнай адукацыі". У рабоце ВМА прынялі ўдзел 18 педагагічных работнікаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ССА і ПТА Мінскай вобласці.

29 сакавіка - на базе каледжа адбылося чарговае пасяджэнне абласнога вучэбна-метадычнага аб'яднання выкладчыкаў эканамічных вучэбных дысцыплін каледжаў Мінскай вобласці па тэме "Фарміраванне эканамічнай культуры навучэнцаў праз выкарыстанне разнастайных відаў і форм пазааўдыторнай работы".

11 красавіка - на базе філіяла «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» УА РІПА адбылося пасяджэнне Мінскага абласнога Савета кіраўнікоў каледжаў па тэме «Інавацыйныя падыходы ва ўзаемадзеянні ўстановы адукацыі з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў».

13 красавіка На базе філіяла «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» УА РІПА адбыўся V абласны шахматны турнір сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Каманда каледжа заняла ІІ месца.

20 красавіка - у будынку вучэбна-лабараторнага корпуса №2 (вул. Машэрава, 19) нашага каледжа адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця беларуска-германскай перасоўнай выстаўкі "Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць" Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (Дортмунд) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра iмя Ёханэса Рау ў супрацоўніцтве з фондам «Помнік забітым габрэям Еўропы» (Берлін). Выстава знаходзілася ў каледжы з 20 красавіка па 14 мая.

11 мая ў спартзале каледжа ўпершыню прайшоў абласны тэнісны турнір сярод навучэнцаў ССА Мінскай вобласці. У камандным першынстве сярод юнакоў наш каледж заняў I месца. У асабістым першынстве сярод юнакоў не было роўных нашаму навучэнцу Папову Мікіту, гр.116-МС (I месца).

6 жніўня - наш каледж наведаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка. Ён з цікавасцю азнаёміўся з сучасным матэрыяльна-тэхнічным аснашчэннем рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы спецыялістаў для харчовай галіны, пры гэтым быў прыемна здзіўлены ўзроўнем забеспячэння нашых кабінетаў і лабараторый.

2018

 1 верасня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку навучальнага года, на якой прысутнічалі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В.Карпенка, рэктар УА "РІПА" В.М.Галубоўскі і намеснік генеральнага дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі Н.М. Каткавец.

Навучэнка групы 131-ХК Гутырчык Паліна заняла III месца ў Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «WorldSkillsBelarus-2018» у кампетэнцыі «Хлебапячэнне».

Дыпломам I ступені ў Міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва ў рамках XXIII Міжнароднай выставы «ПРАДЭКСПА – 2018» у намінацыі «Мастацкая работа з цеста. Пернікі ручной працы» ўзнагароджана Харэвіч Жанна, навучэнка групы 141-ХК (кіраўнік Скакоўская Р.А.), Дыпломамі ІІ ступені – Новік Вікторыя, Гамолка Валянціна, Курак Анжаліка, навучэнкi групы 141-ХК (кіраўнік Талькоўская Ж.Ф.).

2019

25 - 27 сакавіка на базе філіяла была праведзена выстава тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў «Вернісаж-2019» (унутрыкаледжаўскі этап і абласны этап). У абласной выставе прынялі ўдзел 9 устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Па выніках абласной выставы каледж удастоены дыплома I ступені па тэхнічнай творчасці і дыплома III ступені па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Май – у выставачным цэнтры г. Чунцын (Кітай) прайшоў міжнародны конкурс прафесійных навыкаў «Пояс і шлях», у якім прыняў удзел Уладзіслаў Савіцкі, навучэнец групы 149-МТ філіяла «МДПК» УА «РІПА» ў кампетэнцыі «Водныя тэхналогіі», дзе заняў ІІІ месца.

12 – 15 лістапада наш філіял стаў удзельнікам 25-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «PRODEXPO–2019», якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа. У рамках выставы-кірмашу навучэнкi Дзедзюль Анастасія і Жданава Дар'я (гр. 158-ХК) прынялі ўдзел у «Міжнародным кулінарным кубку-2019» (кіраўнікі Талькоўская Ж.Ф., Скакоўская Р.А.). Удзел у Арт-класе кандытарскага майстэрства ў намінацыі “Мастацкая работа з цеста” адзначаны 2 мастацкімі работамі. У рамках выставы Міжнародны хлебны салон-2019 філіял прыняў удзел у "Лінейцы ўстаноў адукацыі", правёў майстар-клас "Праца з шакаладам".

Вайніловіч (Гутырчык) Паліна Эдуардаўна, навучэнка каледжа, а цяпер выпускніца, уключана ў банк даных адоранай і таленавітай моладзі, па выніках удзелу ў III Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства "WorldSkillsBelarus - 2018" у кампетэнцыі "Хлебапячэнне" адзначана спецыяльным фондам Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Сведчаннем аб узнагароджанні трэцяй прэміяй.

2020

Дыпломам II ступені ў Міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва - 2020 у рамках XXIV Міжнароднай выставы "ПРАДЭКСПА - 2020" у намінацыі "Мастацкая работа з цеста" ўзнагароджаны навучэнкi Сухарэўская В. (група 168-ХК) і Цішэвіч Я. (група 177-ХК) (кiраўнiкi - Скакоўская Р.А., Талькоўская Ж.Ф., факультатыў «Маляванне і лепка»).

Дыпломам I ступені за ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Зямля - ​​наш агульны дом" у секцыі "Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя" ўзнагароджаны навучэнцы Маляёнак Максім, група 182-МХ, Сухаросаў Данііл, група 179-МТ (кіраўнікі Іванчык В.А., Селязень С. Л.).

Дыпломам пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года 2020» у намінацыі «Лепшая навучальная праграма для валанцёраў» (Сацыяльна-псіхалагічная валанцёрская акцыя «Клоўнатэрапія») узнагароджана Свістуленка Т.У., педагог-псіхолаг.

Дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках удзелу ў рэспубліканскім праекце "Марафон паспяховых практык" па пытаннях прафілактыкі наркаманіі сярод устаноў прафесійнай адукацыі ў намінацыі "За ўсвядомленае жыццё без наркотыкаў" узнагароджаны Цагойка В., навучэнец групы 189-МТ (кіраўнік Сянько В.С.).

2021

Дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках удзелу ў рэспубліканскім інтэрактыўным праекце «РЭЦЫТАЦЫЯ - 2021», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Г. Бураўкіна, у рамках рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-ВАКАЦЫІ» ўзнагароджаны Мартыненка Данііл (група 165-Э) і Салуянаў Аляксей (група 182-МХ) (відэадэкламацыя верша Г. Бураўкіна «Усе гады, на ўсіх дарогах…») (кіраўнік Сянько В.С.).

Дыпломам 1 ступені і залатым медалём узнагароджана Цішэвіч Яна, навучэнка групы 177-ХК, і Дыпломамі 3 ступені і бронзавымі медалямі ўзнагароджаны Шчуцкая Ганна, Таўпека Аліна, група 177-ХК, Сухарэўская Вікторыя, навучэнка групы 168-ХК за удзел у Міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмашу «ПРАДЭКСПА-2021» у намінацыі «Мастацкая праца з цеста» (кіраўнікі – выкладчыкі спецдысцыплін Р.А. Скакоўская і Ж.Ф. Талькоўская, факультатыў «Маляванне і лепка»).

Free business joomla templates