Апроч адукацыйнай дзейнасці наш каледж можа аказаць вам наступныя платныя паслугі:
Басейн
Паважаныя жыхары горада і раёна!
Сардэчна запрашаем вас, наведаць наш абноўлены сучасны басейн!
Тут створана ўсё для максімальнага і бяспечнага адпачынку аматараў плавання.
У нас заўсёды цёпла і ўтульна. Тэмпература вады - 27 0 С, паветра - 29 0 С , плавальная ванна складае 25 метраў у даўжыню, 3 дарожкі . Басейн абсталяваны суперсучаснай сістэмай водаачысткі і водападрыхтоўкі фірмы " Astrall Pull " (ЗША)
За бяспеку вашага здароўя , утульную атмасферу адказвае медыцынская сястра Таццяна.
Доследны, высокакваліфікаваны інструктар па плаванні Кацярына навучыць плаванню не толькі дзяцей, але і дарослых.
Расклад заняткаў у басейне:
панядзелак - пятніца: 13.00 - 20.30
субота - нядзеля: выхадны
Кошт сеансу - 4 бел.
Для чальцоў працоўнага калектыва, навучэнцаў каледжа і дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў - 3 бел.руб
Даведкі па тэлефоне:
8 (029) 5766332 з 10.00 да 19.00
Падрыхтоўка да ЦТ
У нашым каледжы вы можаце прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне без выдачы сертыфікатаў.
Раздрукоўка
У нас вы можаце раздрукаваць дакументы ў фармаце ад А4 і да А1 (А2-А1 са сваімі лістамі) .
Фармат A1 – 1 руб. 5 кап.
Фармат A2 – 1 руб.
Фармат A3 – 25 кап.
Фармат A4 – 13 кап.
Звяртацца ў к.300
Курсы
У каледжы рэгулярна праводзяцца платныя курсы па розных прадметах і спецыяльнасцях.
Больш падрабязна тут .
Сістэма "Разлік" – Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Адзінай Разліковай і Інфармацыйнай Прасторы (АІС АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. (сайт сістэмы - www.raschet.by, тэлефон кантакт-цэнтра - 141).
Сістэма "Разлік" дазваляе зрабіць аплату ў любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт-банку, касе банкаў, з дапамогай мабільнага банкінгу і г.д. (поўны пералік пунктаў банкаўскага абслугоўвання).
Вы можаце аплаціць нашы тавары/паслугі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама праз інструменты дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Калі Вы здзяйсняеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік" (АРІП).
У каталогу сістэмы ”Разлік“ паслугі “Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж” знаходзяцца ў раздзеле:
Мінская вобл. → г. Маладзечна→Адукацыя і развіццё→Філіял РІПА МДПК.
Для правядзення плацяжу неабходна:
1.Выбраць пункт "Сістэма "Разлік" (АРІП)
2.Выбраць паслядоўна ўкладкі: Мінская вобл. →г. Маладзечна→Адукацыя і развіццё→Філіял РІПА МДПК
3. Выбраць аплатную паслугу: Курсы, Навучанне, Папячыцельскія ўзносы, Цэнтралізаванае тэсціраванне.
4.Ввести - Курсы: нумар дагавора, Навучанне: нумар дагавора - год паступлення, Папячыцельскія ўзносы: нумар групы, Цэнтралізаванае тэсціраванне: серыя, нумар пашпарта.
5.Увесці суму плацяжу (калі не пазначана)
6.Праверыць карэктнасць інфармацыі
7.Здзейсніць плацёж.