Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ўстановай адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж” УА РIПА у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выказваецца на беларускай ці рускай мове.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты разглядаюцца не даўжэй за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не даўжэй за месяц. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 23.01.2016).
Філіял “Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж” УА РІПА пакідае за сабой права не адказваць на пытанні, якія:
- не ўтрымліваюць дастатковай для адказу інфармацыі;
- парушаюць дзеянні заканадаўства;
- супярэчаць асновам маралі і маральнасці.