Навучальныя курсы
ў рамках дадатковай адукацыі дарослых і падрыхтоўкі навучэнцаў з базавай прафесійнай адукацыяй
Тэматыка курсаў: «Праграмуемыя кантролеры SIEMENS»
Коль-ць гадзін: 36 г.
Чытае курс: Арловіч Алена Якаўлеўна, выкладчык спецдысцыплін спецыяльнасці «Мехатроніка»
Мэта навучальнага курса: навучыць слухачоў вырашаць задачы аўтаматызацыі на аснове праграмна апаратных сродкаў серыі Simatic S7-1200 фірмы Siemens у асяроддзі распрацоўкі TIA Portal, азнаёміць са структурай і методыкай праграмавання кантролераў, сродкамі дыягностыкі і адладкі праграмнага забеспячэння.
Змест навучальнага курса:
- Агульныя звесткі аб сямействе кантролераў S7-1200
- Выбар апаратнай часткі з дапамогай канфігуратара TIA Selection Tool.
- Агляд праграмнага забеспячэння TIA Portal STEP7 v13.
- Канфігураванне і параметраванне модуляў.
- Асновы праграмавання STEP7. Рэдактар блокаў LAD.
- Структура праграмы, праграмныя блокі.
- Асноўныя лагічныя і лікавыя каманды.
- Інструменты тэсціравання і адладкі.
- Сімвольнае адрасаванне і дакументаванне.
- Убудаваныя тэхналагічныя функцыі.
- Дыягностыка памылак і ўхіленне няспраўнасцяў.
Тэматыка курсаў: «Праектаванне, абслугоўванне, мантаж і наладка пнеўматычных сістэм кіравання»
Коль-ць гадзін: 36 г.
Чытае курс: Сончык Анатолiй Канстанцінавіч, выкладчык спецдысцыплін спецыяльнасці "Мехатроніка"
Мэта навучальнага курса: забяспечыць набыццё слухачамі практычных навыкаў чытання і складання пнеўматычных схем, мадэлявання і адладкі пнеўмасістэм.
Змест навучальнага курса:
- Пнеўмацыліндры, пнеўмаразмеркавальнікі і сістэмы падрыхтоўкі паветра: прынцып дзеяння, канструкцыі, абазначэнні, падбор, няспраўнасці і іх ухіленне;
- Выкарыстанне пнеўматычных прылад кіравання і пнеўматычных лагічных элементаў;
- Выкарыстанне пнеўматычных датчыкаў становішча, рэле ціску і вытрымкі часу, лічыльнікаў і кіравальных элементаў;
- Пабудова схем дыскрэтнай пнеўмааўтаматыкі на базе аднаго-трох выканаўчых прылад: распрацоўка структуры, выбар элементаў, складанне схем, праверка працаздольнасці схем на стэндах.
Тэматыка курсаў: «Абслугоўванне, мантаж і наладка гідраўлічных сістэм»
Коль-ць гадзін: 36 г.
Чытае курс: Сончык Анатолiй Канстанцінавіч, выкладчык спецдысцыплін спецыяльнасці "Мехатроніка"
Мэта навучальнага курса: забяспечыць набыццё слухачамі практычных навыкаў па мантажы, настройцы, наладцы і кваліфікаваным абслугоўванні гідраўлічных сістэм.
Змест навучальнага курса:
- Асноўныя законы машынабудаўнічай гідраўлікі, разлік страт ціску ў гідрасістэме, выбар помпы;
- Сістэмы кантролю ціску і выдатку працоўнай вадкасці ў гідрасістэме;
- Кампаненты гідраўлічных сістэм: клапаны, размеркавальнікі, выканаўчыя механізмы, рэгулятары ціску, канчатковыя выключальнікі;
- Умоўныя абазначэнні гідраўлічных элементаў па ISO, методыка падбору, прынцып працы, асаблівасці эксплуатацыі і тэхнічнае абслугоўванне.
- Ручны і аўтаматычны рэжымы, аварыйны прыпынак у схемах дыскрэтнай гідрааўтаматыкі;
- Спосабы рэгулявання скорасці руху выканаўчых гідраўлічных элементаў. Выяўленне і ўхіленне няспраўнасцей у рабоце гідрапрывада.
Тэматыка курсаў: «Мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне мехатронных сістэм»
Коль-ць гадзін: 36 г.
Чытае курс: Кажамякін Дзмітрый Мікалаевіч, выкладчык спецдысцыплін спецыяльнасці «Мехатроніка»
Мэта навучальнага курса: забяспечыць набыццё слухачамі практычных навыкаў мантажу, тэхнічнага абслугоўвання кампанентаў і модуляў мехатронных сістэм, дыягностыкі няспраўнасцяў з выкарыстаннем алгарытмаў пошуку і ўхіленні няспраўнасцяў.
Змест навучальнага курса:
- Распрацоўка прамысловых мехатронных сістэм паводле апісанняў тэхналагічных працэсаў;
- Зборка мехатронных станцый па чарцяжах і тэхнічнай дакументацыі;
- Выкананне электрычнай і пнеўматычнай разводкі па вытворчых стандартах;
- Устаноўка, настройка і адладка механічных, электронных і сэнсарных сістэм;
- Падлучэнне ПЛК да мехатроннай сістэмы;
- Налада і канфігураванне ПЛК у адпаведнасці з прынцыповымі электрычнымі схемамі падлучэння для забеспячэння карэктнай працы мехатроннай сістэмы;
- Праграмаванне ПЛК у адпаведнасці з алгарытмам працы мехатроннай сістэмы;
- Абсталяванне мехатронных сістэм дадатковым абсталяваннем, настройка і падключэнне новых кампанентаў сістэмы да ПЛК згодна са стандартамі і тэхнічнай дакументацыяй.
Тэматыка курсаў: «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў у сістэмах водападрыхтоўкі і водаачысткі»
Коль-ць гадзін: 36 г.
Чытаюць курс:
Кажамякін Дзмітрый Мікалаевіч, выкладчык спецдысцыплін спецыяльнасці «Мехатроніка»
Купцова Наталля Васільеўна, выкладчык навучальнай дысцыпліны "Хімія"
Мэта навучальнага курса: забяспечыць набыццё слухачамі практычных навыкаў эксплуатацыі збудаванняў і сетак водазабеспячэння і водаадвядзення, ачысткі прыродных і сцёкавых вод.
Змест навучальнага курса:
- Мантаж і пуска-наладка мехатронных станцый водападрыхтоўкі і водаачысткі;
- Выкананне электрычнай і пнеўматычнай разводкі па вытворчых стандартах;
- Устаноўка, настройка і адладка механічных, электронных і сэнсарных сістэм;
- Рэгулёўка і (або) каліброўка сістэмы ў адпаведнасці з неабходнымі тэхналагічнымі параметрамі;
- Выкананне аналітычных вымярэнняў у адпаведнасці з канкрэтным пратаколам аналізу;
- Адбор спроб, уключаючы іх захоўванне і папярэднюю апрацоўку;
- Ацэнка канцэнтрацыі невядомай пробы, выкарыстоўваючы належны аналітычны метад, пратакол і статыстычны аналіз;
- Афармленне дакументацыі з вынікамі / вывадамі.
Замацаванне матэрыялу адбываецца падчас практычных практыкаванняў на навучальных стэндах, якія складаюцца выключна з прамысловых кампанентаў.