У першую нядзелю жніўня наш каледж наведаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка. Ён з цікавасцю азнаёміўся з сучасным матэрыяльна-тэхнічным аснашчэннем рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы спецыялістаў для харчовай галіны, пры гэтым быў прыемна здзіўлены ўзроўнем забеспячэння нашых кабінетаў і лабараторый. | |
У кастрычніку-лістападзе Рэсурсны цэнтр актыўна наведвалі навучэнцы 8-10 класаў сярэдняй школы №14 з мэтай азнаямлення з матэрыяльна-тэхнічнай базай і правядзення прафарыентацыйнай работы. | |
Для навучэнцаў ДУА «Дорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Валожынскага раёна 26 лістапада была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія і азнаямленне з базай Рэсурснага цэнтра. | |
07.12.2016г рэсурсны цэнтр наведалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Таджыкістан: Рахмонзада Заір Файзалі - к.э.н., дырэктар Статыстычнага каледжа горада Вахдат і Халматаў Рустам Бурановіч - к.э.н., намеснік дырэктара па вучэбнай частцы тэхнічнага каледжа ГТУ імя акадэміка М.Асімі. Госці з Таджыкістана азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай кабінетаў і лабараторый, з метадычным забеспячэннем навучальнага працэсу. |
|
10 снежня гасцямі Рэсурснага цэнтра былі вучні СШ №2, якія азнаёміліся з прапанаванымі спецыяльнасцямі для навучання і з матэрыяльна-тэхнічнай базай навучальнай установы. | |
17 снежня РЦ наведала СШ №5 г. Мядзведзева. Апроч традыцыйнай экскурсіі па кабінетах і лабараторыях перад гасцямі выступілі навучэнцы гр. 112-ТЗ, якія азнаёмілі са сваёй спецыяльнасцю і прадставілі ўзоры прадукцыі, якія выпускаюцца галіной. | |
Пасля нязначнага перапынку былі адноўлены прафарыентацыйныя экскурсіі школьнікаў у Рэсурсны цэнтр. У мінулую суботу 21 студзеня 2017 г. нас наведалі вучні Гарадзілаўскай СШ Маладзечанскага раёна. | |
У рэсурсным цэнтры каледжа вырашылі ўкараніць новую форму прафарыентацыйнай працы - запрашаць на экскурсіі не толькі навучэнцаў школ горада і раёна, але і іх бацькоў. У канцы студзеня да нас у госці прыйшлі бацькі Асіповіч Віталь Васільевіч і Вольга Мікалаеўна, бацька Асіповіч Сяргей Васільевіч, якія паразмаўлялі з нам. дырэктара па УМР Кароль А.І. У працэсе размовы да размовы падключыўся заг. дзённым аддзяленнем Скакоўскі Ю.І. Далей бацькі, дзеці Арцём і Дзмітрый азнаёміліся з сучасным абсталяваннем, якім аснашчаны кабінеты і лабараторыі рэсурснага цэнтра каледжа. Усіх вельмі ўразіў і прыемна здзівіў узровень абсталяванасці прафесійным абсталяваннем і магчымасцяў больш інфарматыўнага засваення прапанаванымі ў каледжы спецыяльнасцямі. У канцы экскурсіі маці, спадзяемся ўжо нашага абітурыента, выказала сваё меркаванне аб убачаным у рэсурсным цэнтры. | |
4 лютага гасцямі рэсурснага цэнтра сталі навучэнцы ДУА «Выверскі КПК дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна». У пачатку сустрэчы перад вучнямі і выкладчыкамі выступіў адказны сакратар прыёмнай камісіі Арловіч Я.Я., якая ахарактарызавала спецыяльнасці і спецыялізацыі, па якіх сёлета будзе ажыццяўляцца набор. Потым госці традыцыйна здзейснілі падарожжа ў прафесійны свет і азнаёміліся з матэрыяльнай базай каледжа. | |
11 лютага ў рэсурсным цэнтры было дастаткова шматлюдна: нас наведалі навучэнцы 9 класаў сярэдніх школ №1, №8 і №10 г. Маладзечна. Іх увазе была прадстаўлена прэзентацыя аб нашым каледжы і інфармацыю аб нашых спецыяльнасцях навучэнцы атрымалі не толькі на папяровым носьбіце, але і ўбачылі на слайдах прэзентацыі. Далей традыцыйна была праведзена экскурсія па лабараторыях і кабінетах рэсурснага цэнтра, пасля заканчэння якой Сарока Дзмітрый выказаў сваё меркаванне аб убачаным, і выказаў жаданні паступіць у каледж для навучання па цікавай для яго спецыяльнасці. |
|
У суботу 18 лютага шосты школьны дзень быў арганізаваны для вучняў Аляхновіцкай сярэдняй школы. Для іх была праведзена прафарыентацыйная экскурсія, у працэсе якой дзеці не толькі азнаёміліся з сучасным абсталяваннем лабараторый і кабінетаў, але і самі змаглі папрацаваць на ім. | |
Плённым аказаўся тыдзень з 18 – 25 лютага для дзейнасці рэсурснага цэнтра ў якасці прафарыентацыйнай пляцоўкі. Мы правялі азнаямленне з матэрыяльнай базай і асноўнымі спецыяльнасцямі ў каледжы навучэнцаў сярэдніх школ № 4, санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых скаліёзам г. Маладзечна, Аляхновіцкай СШ і Чысцінскай СШ Маладзечанскага раёна. | |
16 сакавіка 2017 года рэсурсны цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў для харчовай галіны наведалі кіруючыя работнікі ўстаноў тэхнічнай і прафесійнай адукацыі Мангістаўскай вобласці Рэспублікі Казахстан, якія праходзілі стажыроўку ва УА РІПА. Пры наведванні РЦ было арганізавана шэраг мерапрыемстваў:
|
|
Рэсурсны цэнтр прадаўжае праводзіць прафарыентацыйную работу са школьнікамі ў рамках шостага школьнага дня. У першую суботу сакавіка нашымі гасцямі сталі навучэнцы Красненскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна. А 18 сакавіка нас наведалі і з цікавасцю азнаёміліся з абсталяваннем кабінетаў і лабараторый навучэнцы СШ №9 г. Маладзечна і Радашковіцкай СШ Маладзечанскага раёна. | |
4 мая 2017 года гасцямі рэсурснага цэнтра каледжа былі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, якія ўдзельнічаюць у ΧΧΙ міжнароднай спецыялізаванай выставе "СМI ў Беларусi". У склад дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі СМІ Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Расіі. Удзельнікі семінара-практыкума азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і работай каледжа і наведалі выставу "Трасцянец - гісторыя і сучаснасць". | |
Перад пачаткам навучальнага года Рэсурсны цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў для харчовай галіны наведалі ганаровыя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Канановіч Людміла Мікалаеўна і намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Лукоўская Алеся Аляксандраўна. Госці захоплены абсталяваннем лабараторый і кабінетаў Рэсурснага цэнтра. У працэсе знаёмства з матэрыяльнай базай яны цікавіліся планамі далейшага развіцця і намецілі шляхі супрацоўніцтва. |