slide1

Наши герб и флаг

Аб падраздзяленні

МЭТЫ СТВАРЭННЯ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:

  • павышэнне даступнасці грамадзян да якаснай прафесійнай адукацыі на аснове канцэнтрацыі ў рэсурсным цэнтры высокавартасных і высокатэхналагічных рэсурсаў;
  • забеспячэнне бесперапыннай прафесійнай адукацыі і навучанне кадраў ва ўмовах мадэрнізацыі эканомікі;
  • задавальненне кадравых запатрабаванняў працадаўцаў, адукацыйных і прафесійных запытаў моладзі і дарослых;
  • распрацоўка метадычнага суправаджэння засваення новай тэхнікі, высокатэхналагічнага абсталявання, інавацыйных тэхналогій;
  • аказанне метадычнай дапамогі педагогам сістэмы прафесійнай адукацыі;
  • навучанне навучэнцаў на сучасным высокатэхналагічным абсталяванні;
  • прафесійнае (практычнае) навучанне розных узроставых груп грамадзян па складаных і новых прафесіях, спецыяльнасцях, відах прафесійнай дзейнасці;
  • развіццё сацыяльнага партнёрства паміж сферай эканомікі і сферай адукацыі, на аснове роўнага доступу ўстаноў прафесійнай адукацыі да навукова-метадычных, матэрыяльна-тэхнічных, інфармацыйных, сацыяпсіхалагічных рэсурсаў.

ЗАДАЧЫ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:

  • стварэнне ўмоў для набыцця навучэнцамі ўстаноў адукацыі навыкаў работы на сучасным абсталяванні;
  • замацаванне і паглыбленне ведаў, атрыманых вучнямі ў працэсе тэарэтычнага навучання;
  • стварэнне ўмоў для забеспячэння выканання праграм вытворчага навучання;
  • правядзенне доследна-эксперыментальных работ, апрабацыя навучальных трэнажораў, лабараторнага абсталявання, сродкаў навучання;
  • устанаўленне сувязей з Рэсурснымі цэнтрамі іншых рэгіёнаў, арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, службамі занятасці і г.д.;
  • аказанне кансультацыйных, маркетынгавых і аналітычных паслуг, арганізацыя падтрымкі пры правядзенні, семінараў, канферэнцый і да т.п.;
  • рэалізацыя адукацыйных праграм прафесійнай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі працоўных.

СТРУКТУРА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:

Лабараторыя мікрабіялогіі прадукцыі харчовых вытворчасцей
1
Лабараторыя тэхнахімічнага кантролю прадукцыі брадзільных вытворчасцей і вінаробства
2
Кабінет тэхналогіі піва і безалкагольных напояў
3
Участак па вытворчасці хлебабулачных вырабаў
4
Лабараторыя праграмнага забеспячэння праграмавання аўтаматызаванага абсталявання
5
Лабараторыя гідрапнеўмааўтаматыкі
6
Кабінет мантажу наладкі і тэхнічнай эксплуатацыі мехатронных сістэм
7

ФУНКЦЫІ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:

  • арганізацыя і правядзенне вучэбнай практыкі на атрыманне прафесіі рабочага, лабараторных, практычных заняткаў навучальных устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі па накіраванню "Вытворчасць прадуктаў харчавання";
  • прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў арганізацый, якія выпускаюць харчовыя прадукты, беспрацоўных грамадзян і незанятага насельніцтва;
  • рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых, у тым ліку на дагаворнай аснове
  • арганізацыя і правядзенне незалежнай ад дзяржаўнай установы адукацыі выніковай атэстацыі па прафесіі з прысваеннем кваліфікацыйных разрадаў;
  • арганізацыя навучальных курсаў;
  • удзел у правядзенні эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці;
  • аказанне платных паслуг у сферы адукацыі.

ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ:

  • адукацыйная
  • эксперыментальная
  • інавацыйная
  • інфармацыйная

Наш адрас:

Філіял "МДПК" УА "РІПА": 222306, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Маладзечна, пл. Цэнтральная, 2

Рэсурсны цэнтр: 222304, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Маладзечна, вул. Машэрава, 19

Кантактныя тэлефоны:

Загадчык Рэсурснага цэнтра Мужэнка Таццяна Уладзіміраўна:
+375 176 58-10-14
+375 29 628-32-08 velcom
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дырэктар філіяла "МДПК" УА "РІПА" Клокель Міхаіл Мікалаевіч
Прыёмная дырэктара: 8 (0176) 77-00-72

Free business joomla templates