МЭТЫ СТВАРЭННЯ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:
- павышэнне даступнасці грамадзян да якаснай прафесійнай адукацыі на аснове канцэнтрацыі ў рэсурсным цэнтры высокавартасных і высокатэхналагічных рэсурсаў;
- забеспячэнне бесперапыннай прафесійнай адукацыі і навучанне кадраў ва ўмовах мадэрнізацыі эканомікі;
- задавальненне кадравых запатрабаванняў працадаўцаў, адукацыйных і прафесійных запытаў моладзі і дарослых;
- распрацоўка метадычнага суправаджэння засваення новай тэхнікі, высокатэхналагічнага абсталявання, інавацыйных тэхналогій;
- аказанне метадычнай дапамогі педагогам сістэмы прафесійнай адукацыі;
- навучанне навучэнцаў на сучасным высокатэхналагічным абсталяванні;
- прафесійнае (практычнае) навучанне розных узроставых груп грамадзян па складаных і новых прафесіях, спецыяльнасцях, відах прафесійнай дзейнасці;
- развіццё сацыяльнага партнёрства паміж сферай эканомікі і сферай адукацыі, на аснове роўнага доступу ўстаноў прафесійнай адукацыі да навукова-метадычных, матэрыяльна-тэхнічных, інфармацыйных, сацыяпсіхалагічных рэсурсаў.
ЗАДАЧЫ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:
- стварэнне ўмоў для набыцця навучэнцамі ўстаноў адукацыі навыкаў работы на сучасным абсталяванні;
- замацаванне і паглыбленне ведаў, атрыманых вучнямі ў працэсе тэарэтычнага навучання;
- стварэнне ўмоў для забеспячэння выканання праграм вытворчага навучання;
- правядзенне доследна-эксперыментальных работ, апрабацыя навучальных трэнажораў, лабараторнага абсталявання, сродкаў навучання;
- устанаўленне сувязей з Рэсурснымі цэнтрамі іншых рэгіёнаў, арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, службамі занятасці і г.д.;
- аказанне кансультацыйных, маркетынгавых і аналітычных паслуг, арганізацыя падтрымкі пры правядзенні, семінараў, канферэнцый і да т.п.;
- рэалізацыя адукацыйных праграм прафесійнай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі працоўных.
СТРУКТУРА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:
Лабараторыя мікрабіялогіі прадукцыі харчовых вытворчасцей |
Лабараторыя тэхнахімічнага кантролю прадукцыі брадзільных вытворчасцей і вінаробства |
Кабінет тэхналогіі піва і безалкагольных напояў |
Участак па вытворчасці хлебабулачных вырабаў |
Лабараторыя праграмнага забеспячэння праграмавання аўтаматызаванага абсталявання |
Лабараторыя гідрапнеўмааўтаматыкі |
Кабінет мантажу наладкі і тэхнічнай эксплуатацыі мехатронных сістэм |
ФУНКЦЫІ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА:
- арганізацыя і правядзенне вучэбнай практыкі на атрыманне прафесіі рабочага, лабараторных, практычных заняткаў навучальных устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі па накіраванню "Вытворчасць прадуктаў харчавання";
- прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў арганізацый, якія выпускаюць харчовыя прадукты, беспрацоўных грамадзян і незанятага насельніцтва;
- рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых, у тым ліку на дагаворнай аснове
- арганізацыя і правядзенне незалежнай ад дзяржаўнай установы адукацыі выніковай атэстацыі па прафесіі з прысваеннем кваліфікацыйных разрадаў;
- арганізацыя навучальных курсаў;
- удзел у правядзенні эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці;
- аказанне платных паслуг у сферы адукацыі.
ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ:
- адукацыйная
- эксперыментальная
- інавацыйная
- інфармацыйная
Наш адрас:
Філіял "МДПК" УА "РІПА": 222306, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Маладзечна, пл. Цэнтральная, 2
Рэсурсны цэнтр: 222304, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Маладзечна, вул. Машэрава, 19
Кантактныя тэлефоны:
Загадчык Рэсурснага цэнтра Мужэнка Таццяна Уладзіміраўна:
+375 176 58-10-14
+375 29 628-32-08 velcom
e-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дырэктар філіяла "МДПК" УА "РІПА" Клокель Міхаіл Мікалаевіч
Прыёмная дырэктара: 8 (0176) 77-00-72