Экономическое воспитание обучающихся "Нескучная экономика"

Путешествие в Северные Афины

Жаданне навучэнцаў, выкладчыкаў і гасцей з Санкт-Пецярбургскай вобласці наведаць музей-сядзібу М.К. Агінскага ў Залессі ператварылася ў рэальнасць.

Вандроўка групы 126-МС 25 сакавіка 2015 года атрымалася вельмі цікавай, змястоўнай і паэтычнай. Група 126-МС разам са старэйшымі навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа грунтоўна падрыхтавала і захапляльна прадставіла аповяд-разважанне “Жыццёвы санет. Міхал Клеафас Агінскі”. Госці, супрацоўнікі музея і прысутныя ў зале навучэнцы даведаліся аб цікавых фактах з жыцця, творчасці і дыпламатычнай дзейнасці М.К. Агінскага – неабыякавага грамадзяніна, сапраўднага патрыёта сваёй Айчыны.

У часе выступлення гучалі знакамітыя музычныя творы кампазітара, быў выкананы сапраўдны паланэз , які танцавалі яшчэ ў тыя даўнія часы, а таксама быў падрыхтаваны матэрыял аб тым, наколькі значны ўплыў аказаў Агінскі-кампазітар на розныя віды сучаснага мастацтва.

Пад канец выступлення госці падзяквалі за магчымасць акунуцца ў атмасферу таго часу, каб аповяд аб М.К. Агінскім – патрыёце, палітыку, дыпламаце, мастацкім дзеячы і проста значнай гістарычнай асобе – ажыў у сучаснасці; з гэтай нагоды госці і гаспадары абмяняліся падарункамі, што стала сапраўдным сюрпрызам для абодвух бакоў.

Удзельнікі не толькі атрымалі магчымасць стаць гасцямі “Паўночных Афінаў”, але і ўбачыць усё, што захавалі і адрэстаўрыравалі ў маёнтку і наваколлі супрацоўнікі музея.

Экскурсія ўразіла настолькі, што захацелася вярнуцца ізноў…

Отзывы

afiny resize

Счетчик сайта

Free business joomla templates