Зноў да нас завітаў чалавек, жыццё якога прысвечана гісторыі і знакамітым людзям нашай зямлі, Міхась Казлоўскі. Першая кніга, з якой ён пазнаёміў навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа ў 2012 годзе, называлася “Да кніжных скарбаў дакрануся”.
А 23 сакавіка 2015 года мы запрасілі пісьменніка, літаратуразнаўцу на адкрыццё тыдня філалагічных дысцыплін.
Пад час сустрэчы Міхась Казлоўскі распавядаў пра пісьменніцкую творчасць наогул, пра значных для літаратуры і гісторыі Беларусі людзей і прадставіў сваю новую кнігу “Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак”. Ён цікава распавядаў аб тым, як узнікла ідэя стварэння кнігі пра чалавека, які ўсё жыццё прысвяціў мастацкай і літаратурнай творчасці, які меў значны патэнцыял, каб стаць “другім Цыялкоўскім” у сферы вывучэння касмічных прастораў.
На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы груп 130-МА, 125-Э , якія з увагай слухалі пісьменніка. У канцы сустрэчы Міхась Міхасевіч пакінуў аўтограф-пажаданне моладзі каледжа, а выкладчыкі і навучэнцы шчыра падзякавалі Міхасю Казлоўскаму за пазванавальны аповяд і выказалі спадзяванні на новую сустрэчу.