"Я люблю свой горад"

“Я люблю свой горад!” – пад такой назвай у каледжы стартаваў чарговы этап працоўнай акцыі па добраўпарадкаванню тэрыторый і культурна-гістарычных аб’ектаў. Сваімі ўражаннямі дзеляцца ўдзельнікі акцыі – навучэнцы группы 134-РТ.
Мне вельмі падабаецца, калі ў маім горадзе чыста. Было цікава працаваць у калектыве. (С. Багуцкі.)

Я не толькі папрацаў, але даведаўся пра гісторыю заснавання алеі Славы. (У. Савіцкі)

Мы рабілі свой гарад чысцейшым! Упэўнены, што людзям будзе прыемна і радасна ісці па гэтай алеі, бо яна дагледжаная і прыгожая. (Пашукевіч В.)

Працаваў я з задавальненнем і ніколькі не стаміўся. Месца гэтае ў парку вельмі прыгожае. На душы ў мяне становіцца хораша, калі я іншы раз іду па гэтай алеі. З ахвотай буду ўдзельнічаць у наступных працоўных акцыях, бо такім чынам мы не толькі ўпрыгожваем наш горад, але і абуджаем у сабе лепшыя патрыятычныя пачуцціі. (Пуліцкі В.)

Цікава было даведацца, што алея закладзена да 75-годдзя Мінскай вобласці і што навучэнцы каледжа даглядаюць за гэтымі дрэўцамі. Мы доўжым традыцыю – гэта радасна і ганарова! (Бабовіч Я.)

У сумеснай працы гартуецца камандны дух і выхоўваецца пачуццё патрыятызму. Выдатна, што ў нас есць свая алея! (Францкевіч А.)

Сення ў нас быў дзіўны ўрок, бо нашай “аўдыторыяй” стаў гарадскі парк Перамогі!Апынуўшыся тут, нельга не заўважыць, што гараджане даглядаюць парк і ганарацца ім: чысціня і парадак пануюць вакол. Свежае паветра і заспакойваючы пейзаж дапамагаюць адпачыць ад гарадской мітусні і набрацца сіл. Асабліва ўразіў мяне помнік на цэнтральнай алеі. Высокі манумент велічна ўзвышаецца над дрэвамі, імкнучыся ў неба і ўвасабляючы імкненні беларускага народа да перамогі. Я рады, што змог прыняць удзел у добраўпарадкаванні парка. (Літвінка П.)

Мне было прыемна ў працы далучыцца да агульнай справы па добраўпарадкаванню і ўпрыгожванню наша горада. Лічу, што такія акцыі павінны мець распаўсюджванне, бо яны выхоўваюць у нас, маладых грамадзян, працавітасць, любоў да свайго горада і сваёй краіны. (Галенка А.)

Смотреть фото

Счетчик сайта

Free business joomla templates