28 сакавіка 2016 года ў рамках правядзення Тыдня філалагічных дысцыплін у чытальнай зале бібліятэкі каледжа Радзіон Іна Пятроўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, арганізавала і правяла сустрэчу з нагоды юбілею Кандрата Крапівы. Менавіта 5 сакавіка споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны першакурснікі (групы 131-ХК, 133-БТ, 137-ПБ, 139-МТ, 140-МА). Патрэбна адзначыць, што навучэнцы прыйшлі на сустрэчу падрыхтаваныя, загадзя атрымаўшы пытанні літаратурнай віктарыны. Прыемна было паслухаць выразнасць і гучнасць баек, якія яны чыталі на памяць. Інфармацыя самастойна падрыхтаванай прэзентацыі яшчэ раз узнавіла веды па біяграфіі пісьменніка.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы ўдзячнасці і добразычлівасці.