17 мая ў чытальнай зале каледжа было праведзена мерапрыемства "Беларускія святы і абрады". Мерапрыемства прысвечана Году культуры ў Беларусі і адбывалася ў рамках Тыдня гісторыі. Групы 133-БТ, 134-РТ, 135-Э, 137-ПС, 139-МТ, 132-ТЗ паказалі свае відэаролікі свят і абрадаў беларусаў. Гледачы з удзячнасцю пранікліся "народнай паэзіяй" -Калядкі, Масленіца, Пакрава, Купалле, Гуканне вясны, Вялікдзень, Уздвіжання. На працягу Тыдня прайшло таксама мерапрыемства з дэманстрацыяй прэзентацый з прадметамі побыту і прылад працы беларусаў.
Мерапрыемствы падрыхтавала і правяла выкладчы А.В. Каранік.