29 сакавіка ў інтарнате нашага калледжа прымалі гасцей - этнаграфічны клуб "КОЛА". Па прапанове Вольгі Трубач з удзелам навучэнцаў, выхавацеляў і выкладчыкаў адбылася незвычайна пазнавальная танцавальная вечарына. Сумесна ладзілі традыцыйныя народныя танцы - матлёт, верабей, падыспань, млын, грачанікі, што мелі распаўсюджванне ў беларускай культуры канца 19-20 стагоддзяў у межах тэрыторыі сучаснага Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў, а таксама жартавалі, ахвотна бралі ўдзел у беларускіх гульнях, адгадвалі загадкі і з задавальненнем атрымоўвалі прызы. Выказваем шчырую удзячнасць арганізатарам за цікавае мерапрыемства і бескарыснае імкненне папулярызаваць беларускую культуру ў асяроддзі маладых!