Версия для слабовидящих Версия для
слабовидящих
Перевести ru
slide1

Наши герб и флаг

1

Дзень памяці Максіма Багдановіча

     25 мая 2017 года была арганізавана экскурсія ў вёску Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна з нагоды 100-годдзя з дня смерці Максіма Багдановіча.

     Навучэнцы наведалі філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына”, дзе ўлетку 1911 года гасцяваў паэт. У музейным комплексе нас сустрэла экскурсавод і запрасіла на экскурсію. Навучэнцы даведаліся, што ў Ракуцёўшчыне Максім Багдановіч напісаў два цыклы вершаў: “Старая Беларусь” , “Места” і дзве паэмы “Вераніка”, “У вёсцы”.

     Пасля экскурсіі адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці Максіма Багдановіча. З прывітальным словам звярнуўся да гасцей краязнавец Міхась Казлоўскі, які распавядаў пра неацэнны ўклад паэта ў беларускую літаратуру і культуру. Вучні Красненскай сярэдняй школы падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю. Сваімі развагамі аб лёсе і творчасці  Максіма Багдановіча падзяліліся з прысутнымі пісьменніца Тамара Бунта, паэтка Марыя Бельская, паэт Валерый Хіхіч і іншыя. У гэты дзень у Ракуцёўшчыне гучалі паэтычныя радкі Максіма Багдановіча, а таксама прысвечаныя яму вершы.

Смотреть фото

Вышыдкевіч С.І.

Счетчик сайта

Free business joomla templates