Паэтычная гасцёўня “Красуй, Беларусь!”

3 чэрвеня 2017 года ў рамках ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна –2017” адбылася паэтычная гасцёўня “Красуй, Беларусь!” з удзелам беларускіх паэтаў. Навучэнцы нашага каледжа таксама прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве, якое адбылося ў малой зале Палаца культуры.

Вядучымі былі Таццяна Сівец (журналістка, беларуская  паэтэса, сцэнарыст-драматург, перакладчыца) і Навум Гальпяровіч (журналіст, беларускі  паэт). На пачатку сустрэчы мы пачулі словы Янкі Купалы (радыёзапіс 1934 года) аб вартасці роднага слова ў жыцці кожнага чалавека і грамадства. Дуэт “Юрода” падараваў прысутным некалькі фальклорных кампазіцый, якія прагучалі ў гонар шаноўных гасцей.

Міхась Захаравіч  Башлакоў (лаўрэат дзяржаунай прэміі Беларусі, член Саюза паэтаў) пачаў сваё выступленне са свайго верша “Крычыць мая душа”, у якім заклікаў берагчы беларускую мову.

Выканаўца Андрэй Зыгмантовіч праспяваў песні “Маладзік над Маладзечна”, “Дачнікі”, “Гітара”, “Спявайце песню родную” на словы М.Пазнякова, М. Шабовіча, Н. Гальпяровіча. Пачынаючая паэтэса, бард Ганна Чумакова прапанавала сваю песню “Калыханка”.

Міхась Паўлавіч Пазнякоў (беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца) выступіў з вершамі “Душа Якуба Коласа”, “Перад помнікам Янкі Купалы” і вершам “Роднае слова”, які стаў песняй, “гучыц       ь і будзе гучаць у Вязынцы”.

Паэтэса Іна Фралова дапоўніла нізку патрыятычных вершаў (“Мова”, “Сэрцам твая” і “Шануюць восенню вятры”).

Мікола Віктаравіч Шабовіч адкрыў сваё выступленне вершам-заклікам “Прыходзьце ў госці да Купалы”. Потым гучала любоўная лірыка (“Я думаў, што ты забылася”, “А ці помніш ты лета?”).

Алена Стэльмах (намеснік Старшыні саюза паэтаў Беларусі) выступіла з вершам “Гульня слоў”, а потым прачытала вельмі цікавыя і душэўныя вершы, прысвечаныя дзяцінству, сваёй бабулі.

На мерапрыемстве прысутнічала і Лізавета Палеес, перакладчыца вершаў беларускіх паэтаў на рускую мову.

Завяршылася гасцёўня музычнымі кампазіцыямі на вершы беларускіх паэтаў. У знак удзячнасці паэтам былі падараваны кветкі.

Смотреть фото

Быкаў  Данііл, гр.146-МС  

 

Счетчик сайта

Free business joomla templates