Па аўтограф – у кнігарню!
У кнігарні «Спадчына» адбылася аўтограф-сесіі з вядомымі беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, у якой бралі ўдзел навучэнцы группы 151-ЭД . Гасцей – паэтаў Навума Гальпяровіча, Міколу Шабовіча, Міхася Башлыкова, Уладзіміра Мазго і пісьменніцу Еву НЭММ - шчыра віталі загадчык філіяла ОАО «Белкніга» Субаткоўскі С.А. і супрацоўнікі крамы. Пацікавіцца кніжнымі навінкамі, паслухаць паэтычныя творы з вуснаў саміх аўтараў, задаць пытанне знакамітым асобам і атрымаць кнігу з іх аўтографам – такую магчымасць мелі ўсе зацікаўленыя, хто прысутнічаў у гандлевай зале кнігарні ў гэты час. На прыканцы творчай сустрэчы ў адрас прысутных маладых людзей прагучалі пажаданні шанаваць роднае слова, цікавіцца беларускай кнігай, імкнуцца да спазнання гісторыі свайго краю, захоўваць і памнажаць духоўныя скарбы беларускага народа.
Матэрыял падрыхтавала А.П. Галгоўская,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце