“Малая Радзіма”

“Малая Радзіма”

14 сакавіка у канферэнц-зале бібліятэкі “Верасок” адбылася сустрэча навучэнцаў нашага каледжа з Міхасём Казлоўскім. У сустрэчы прымалі ўдзел гр. 160-ТЗ і 162-МХ.

Міхась Казлоўскі гутарыў з маладымі людзьмі аб тым, што чалавек павінен заўсёды памятаць пра свае карані і родную мову, бо жыццё праходзіць імкліва, а малая радзіма застаецца ў сэрцы чалавека назаўсёды.

Кароткія звесткі пра Міхася Казлоўскага:

IMG 20180314 143150Працаваў на заводзе, навуковым супрацоўнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Маладзечна. 3 2000 метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87), мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб'яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.

IMG 20180314 152452

Уклаў кнігу пра славутага беларускага мастака “Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак”. У першай
частцы зборніка размешчаная навукова-папулярная публіцыстыка, дзе аўтары разглядаюць розныя аспекты творчасці і дзейнасці Драздовіча. У другой частцы − творы, прысвечаныя мастаку. У трэцяй частцы − спадчына Драздовіча: аповесць “Вялікая шышка”, паэма “Трызна мінуўшчыны”, дзённік. Асобным блокам стаіць ілюстрацыйная частка − мастацкія творы і факсіміле кнігі “Нябесныя бегі”.

Разам з Сяргеем Панізнікам уклаў кнігі «Выбраныя творы Віктара Вальтэра», «Выбраныя творы Вольгі і Сяргея Сахаравых», «Выбраныя творы Пятра Сакола і Валянціны Казлоўскай».

 

Галамоўзая Я.Л., куратар гр. 160-ТЗ



 

 

Счетчик сайта

Free business joomla templates