Версия для слабовидящих Версия для
слабовидящих
Перевести ru
slide1

Наши герб и флаг

1

“Чароўная кветка беларускай паэзіі”

“Чароўная кветка беларускай паэзіі”

 

29 сакавіка 2018 г. у рамках Тыдня філалагічных дысцыплін адбылася літаратурная вечарына “Чароўная кветка беларускай паэзіі”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц.

Яўгенія Янішчыц узышла яркай зоркай на беларускім небасхіле. Яе зборнікі вершаў сталі значнай падзеяй у літаратурным жыцці нашай краіны. Дэбютавала паэтэса у рэспубліканскім друку ў 1964 г. (вершы, часопіс «Бярозка»). Працавала Яўгенія Янішчыц на творчай ніве актыўна і плённа. Яна — аўтар зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987). Выйшаў зборнік выбраных твораў «У шуме жытняга святла» (1988), у які вершы адбірала сама паэтэса. Яе паэзіі ўласцівы роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства.

 На працягу мерапрыемства навучэнцы расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях Яўгеніі Янішчыц, чыталі яе вершы. Ва ўсіх прысутных засталіся добрыя ўражанні ад мерапрыемства.

Cмотреть фото

Вышыдкевіч С.І., выкладчык бел. мовы і літаратуры

 

Счетчик сайта

Free business joomla templates