Версия для слабовидящих Версия для
слабовидящих
Перевести ru
slide1

Наши герб и флаг

1

Агульная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

Агульная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў
i пшанiц,
З сузор'яў
i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурл
iвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святын
i народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дз
iўная родная мова.

                                                                                                                                                      М.Танк
      

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. У кожным куточку свету, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам.

Гэты дзень нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завем роднай, якую чуем упершыню з матчыных вуснаў, на якой размаўлялі нашыя продкі.

Свята, зразумела, адзначалі і ў нашым каледжы. Асабліва цеплае прывітанне удзельнікам акцыі “Агульная дыктоўка”, якія сабраліся дзеля добраахвотнай праверкі ведаў, прагучала з вуснаў шаноўнай госці – паэткі Тамары Іванаўны Аўсяннікавай, якая распавядала аб тым, якое месца ў яе жыцці займае беларуская мова. А пасля навучэнцы, супрацоўнікі каледжа, выкладчыкі і нават рэпарцер Маладзечанскага кабельнага тэлебачання разам напісалі пад дыктоўку, якую правяла намеснік дырэктара па выхаваўчай працы і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Алена Петроўна Галгоўская, урывак з нарысу Я.Сіпакова.

Акцыя “Агульная дыктоўка” выяўляе імкненне доўжыць традыцыю, распачатую таварыствам беларускай мовы, дае магчымасць праверыць ўласную пісьменнасць, садзейнічае развіццю патрыятызму, павагі да роднай культуры.

Няхай кожны дзень будзе Днем роднай мовы і няхай ніколі не згасае наша павага да роднага слова!

Буда К.С., педагог-арганізатар

Фотаздымкі Быкава Д., гр. 146-МС

Глядзець фотаздымкі

Счетчик сайта

Free business joomla templates