…Пагавары са мной на мове,
Забудзь на час пра “языкі”.
Няхай гучаць у кожным слове
І продкі нашы, і вякі!
26 сакавіка ў чытальнай зале каледжа прайшло яшчэ адно мерапрыемства тыдня філалагічных дысцыплін - гульня “Знаўцы роднай мовы”.У інтэлектуальным спаборніцтве прымалі ўдзел групы 1 – БІЯ і 191 – МА. Гульцы, гледачы і журы ўспомнілі цікавыя факты пра беларускую мову, перакладалі, падбіралі адпаведнікі да вядомых фразеалагізмаў, успаміналі назвы побыту беларусаў. У перапынках паміж заданнямі былі прапанаваны для прагляду кароткія ролікі, створаныя з мэтай папулярызацыі беларускай мовы.
З невялікай перавагай перамогу атрымалі гульцы групы 1 – БІЯ. Спадзяемся, што час, праведзены разам, быў цікавым, займальным і карысным!
Дрыжыць прастор нябес грамовых, у родны край ідзе вясна.
Я зноў пра мову, зноў пра мову — яна, як маці, у нас адна.
Каб белы свет не здаўся вузкім, каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову беларуску, любіце з кожным днём мацней.
У ёй абсяг багроў быленых і поля мудрая душа.
То мова доктара Скарыны, то мова дзеда Талаша.
Яна — жыцця першааснова, яна – стагоддзяў зорны дым.
Калі забудзем, згубім мову, што скажам праўнукам сваім?
Леанід Дайнека “Любіце мову”