Як вядома, 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Выкладчыкі і навучэнцы нашага каледжа таксама прычыніліся да святкавання. Раніцай дзяўчаты групы 11-БІЯ віншавалі ўсіх са святам, нагадвалі цудоўныя беларускія словы, дарылі маленькія паштовачкі – напамінкі.
Навучэнцы груп 1-БІЯ, 11- БІЯ, 191-МА, 197-ХК падрыхтавалі невялікія плакаты – віншаванні, згадалі ўрыўкі некаторых твораў, прысвечаных роднай мове.
Вершы на беларускай мове вывучылі і пастараліся выразна прачытаць навучэнцы груп 193-БТ, 11-БІЯ, 198-ПС, 197-ХК і 200-ХЗ, паўдзельнічаўшы такім чынам у чэленджы “Я чытаю на роднай мове”. Ну а хлопцы, якія наведваюць аб’яднанне “Прэс-цэнтр” (кіраўнік Сянько В.С.), дапамаглі аформіць гэту акцыю.
А напрыканцы дня выкладчык беларускай мовы і літаратуры Вайгант А.А. правяла агульны дыктант, на які запрашаліся ўсе жадаючыя. Праверылі свае веды 15 чалавек.
Такім чынам, дзень атрымаўся цікавым і насычаным. Давайце і надалей імкнуцца як мага больш карыстацца роднай мовай, а не толькі раз у год, адзначаючы святочны дзень. Хочацца нагадаць трапныя і важныя словы Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі”.