Версия для слабовидящих Версия для
слабовидящих
Перевести ru
slide1

Наши герб и флаг

1

"З родным словам круглы год"

25 сакавіка ў чытальнай зале каледжа прайшло яшчэ адно мерапрыемства тыдня філалагічных дысцыплін - інтэлектуальная гульня "З родным словам круглы год". У спаборніцтве прымалі ўдзел групы 202– МХ і 196 – МС. Гульцы, гледачы і журы ўспомнілі цікавыя факты пра беларускую мову, перакладалі, падбіралі адпаведнікі да вядомых фразеалагізмаў, успаміналі назвы побыту беларусаў, чыталі вершы і спявалі беларускія песні. Навучэнцы з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемстве.

У выніку з невялікай перавагай перамогу атрымалі гульцы групы 202 – МХ. Спадзяёмся, што наша гульня падтрымала вашу цікавасць да беларускай мовы. Спазнавайце родную мову, вучыце і размаўляйце па-беларуску самі і разам з намі!

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры: Вайгант А.А.

2

3\4

5

6

7

8

Счетчик сайта

Free business joomla templates