16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, навучэнцы і педагогі нашага каледжа прынялі ўдзел у акцыі пісьменнасці “Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства”. Трансляцыя дыктанта з ўдзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Іванца адбылася ва ўстановах адукацыі нашай краіны.
Свае ўражанні ад мерапрыемства выказалі яго ўдзельнікі:
“Мне спадабалася ўдзельнічаць у рэспубліканскім дыктанце. Гэта быў новы незвычайны вопыт” (Юдо Кацярына, 207-ХК).
“Рэспубліканскі дыктант быў цікавы, я дазнаўся шмат новага (Фамін Арцемій, 204-РТ).
“Дыктант цудоўны. Мерапрыемства спадабалася. Спадзяюся на дзясятку” (Януковіч Кірыл, 212-МХ).
Дырэктар нашага каледжа М.М.Клокель адзначыў: “Уражанні ад акцыі вельмі станоўчыя. Было крыху хваляванняў, але гэта вельмі прыемна. Давялося ўзгадаць свае веды по белорускай мове. Гэта вельмі карысна”.
Матэрыял падрыхтавала
Буда К.С., педагог-арганізатар