“Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты”
13 снежня 2023 года група 4-ТЭУ на куратарскім часе наведала Маладзечанскую раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча. Там навучэнцы сустрэліся з загадчыцай філіяла “Фальварак Ракуцёўшчына” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Сустрэча адбылася з нагоды 110-годдзя выдання зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.
Навучэнцы даведаліся, што ў маляўнічай вёсачцы Ракуцёўшчына паблізу Краснага на Маладзечаншчыне летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч, адзін з самых яскравых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, геніяльны паэт, празаік, майстар перакладу, бліскучы крытык, публіцыст, глыбокі вучоны-даследчык. Вельмі цікава, пранікнавенна распавядала аб гэтым перыядзе яго жыцця загадчыца Любоў Іванаўна, запрасіла наведаць фальварак Ракуцёўшчына. Юнакі, затаіўшы дыханне, уважліва слухалі, адказвалі на яе пытанні, успаміналі вершы М. Багдановіча. Яны цытавалі ўрыўкі з вершаў: “зорка Венера ўзыўла над зямлёю”, “ды толькі надпіс “Вераніка””, “ад родных ніў, ад роднай хаты” і г. д.
Напрыканцы самыя актыўныя ўдзельнікі дыялогу атрымалі значкі, магніцікі, буклеты з выявамі Максіма Багдановіча.
Усім навучэнцам вельмі падабалася сустрэча. Пасля сустрычы яны падзяліліс я паміж сабой цёплымі урадж аннямі.
Круглік Віктар, группа 4-ТЭУ