21 лютага ў каледжы прайшоў шэраг мерапрымстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. Так, з самай раніцы, дзяўчаты групы 3-ПН сустракалі навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа буклетамі, падрыхтаванымі да гэтага свята, а хлопцы групы 6-ТМ прапаноўвалі адказаць на пытанні, заязаныя з некаторымі аспектамі беларускай мовы, і частавалі цукеркамі за правільныя адказы.
Некаторыя групы першага курса прадставілі плакаты, прысвечаныя Дню роднай мовы, і вельмі прыемна адзначыць, што многія навучэнцы вырашылі паўдзельнічаць у конкурсе на стварэнне крэатыўнай паштоўкі да свята. Лепшыя работы абавязкова будуць адзначаны.
А яшчэ па хэштэгу #чытаюнароднаймове ў сацыяльнай сетцы Instagram можна паслухаць хлопцаў і дзяўчат, якія чытаюць на памяць урыўкі вершаў на роднай мове. Няхай гэтых чытальнікаў няшмат, але ўсе вялікія справы пачынаюцца з маленькіх крокаў.
Дзякуем усім, хто прычыніўся да прапанаваных акцый, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы!
Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры
Вайгант А.А., Пасцернак І.У.