21 лютага ў ДУК "Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча" прайшла пазнавальная гульня "Адкрываю як свет нанова, беларускае роднае слова" прысвечаная дню роднай мовы.
Бібліятэка дала выдатную магчымасць паказаць сябе ў добрай каманднай працы і ўпэўненасць у сваіх ведах.
Група падзялілася на каманды, якім было неабходна адказаць на пытанні рознай складанасці аб Беларусi i беларускай пiсьменнасцi. Кожная каманда вызначылася сваімі ведамі пра родную мову, краіну і народных пісьменнікаў. Група весела, а галоўнае з карысцю правяла час. Пасля заканчэння гульні былі падлічаны балы, заробленыя падчас гульні, з дапамогай якіх адна з каманд перамагла. I ў знак дружбы паміж камандамі ўсе атрымалі салодкія прызы.
Гэтую гульню правялі найлепшыя бiблiятэкары Галадок Валерыя і Куляшова Жанна, уся група 7-ХК выказвае вам вялікую падзяку!
Вучаніца групы 7-ХК Еўсеева Ульяна