Версия для слабовидящих Версия для
слабовидящих
Перевести ru
slide1

Наши герб и флаг

Міжнародны Дзень роднай мовы

1Бедны той, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы.
Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,
Гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы...
Цётка

Гэта штогадовае свята адзначаецца 21 лютага. Яно заснавана ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Да Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы нашага коледжа прынялі ўдзел у шэрагу цікавых мерапрыемстваў, якія прайшлі пад дэвізам «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова.». Мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

16 лютага адбыўся майстар-клас па летэрынгу «Малюем роднае слова», 19 лютага- адкрыты паказ дакументальнага фільма Ул. Мароза «Першадрукар».

У гэты ж дзень для навучэнцаў группы 17-ХК было праведзена мерапрыемства «Гімн роднай мове» (круглы стол). На працягу мерапрыемства навучэнцы чыталі вершы, рашалі лінгвістычныя задачы, спаборнічалі ў хуткасці вымаўлення скорагаворак, спявалі беларускія песні.

 2

 3

20 лютага навучэнцы груп 30-ПРС і 27-ХК правялі лінгвістычны дэсант «З гісторыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы».

 8

20 лютага ў першым корпусе быў арганізаваны фрымаркет «Мова абмену». На працягу некалькіх дзён навучэнцы прыносілі кнігі на беларускай мове, якія ў іх сем'ях ужо былі прачытаны і якімі яны маглі падзяліцца. У пятніцу з паліц шафы любы чытач мог узяць сабе кнігу, якая заківаліла. На жаль, пакуль гэта акцыя зацікавіла больш выкладчыкаў.

 5

У суботу ( 21 лютага) была праведзена гульня «У пошуках слова». Прадстаўнікі некаторых груп першага курса «шукалі» лексічныя значэнні невядомых слоў, складалі з імі сказы. Спадзяемся, хлопцы і дзяўчаты значна пашырылі свой беларускамоўны лексікон.

 6

 7

>

Счетчик сайта

Free business joomla templates