Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён. Таму вельмі карысным для навучэнцаў групы 23-ПН стала наведванне экспазіцыі музея “Беларуская літаратура другой паловы 20-пачатку 21 стст.”. Менавіта гэтым раздзелам заканчваецца знаёмства падлеткаў з гісторыяй развіцця беларускай літаратуры на 1 курсе каледжа. Адна справа чытаць пра гэта ў падручніку і зусім іншая – пачуць дакладныя цікавыя звесткі пра літаратурны працэс нашай краіны, паглядзець на фотаздымкі, асабістыя рэчы пісьменнікаў, даведацца, хто з іх быў сапраўдным моднікам (калекцыянаваў скураныя рэчы), хто быў закаханым рамантыкам і г.д. Калі вам таксама гэта цікава, завітайце ў музей – не пашкадуеце!
Пасцернак І.У., выкладчык
беларускай мовы і літаратуры











