Версия для слабовидящих Версия для
слабовидящих
Перевести ru
slide1

Наши герб и флаг

1

Палажэнне "Таленты сярод нас"

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод груп новага набору "ТАЛЕНТЫ СЯРОД НАС",
прысвечанага 70 –ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

1. Мэты і задачы:
 садзейнічанне патрыятычнаму і эстэтычнаму выхаванню навучэнцаў, раскрыццю іх творчых задаткаў і здольнасцей;
 выяўленне таленавітых і творчых навучэнцаў, стварэнне аптымальных умоў для іх гарманічнага развіцця;
 павышэнне мастацкага ўзроўню самадзейнай творчасці сярод навучэнская молодзі;
 захаванне і развіццё лепшых традыцый установы;
 арганізацыя вольнага часу навучэнцаў.


2. Умовы правядзення конкурсу.
Агляд-конкурс праводзіцца 19-20 лістапада 2014 года. У конкурсе бяруць удзел групы 1 і 2 курсаў новага набору.
Кожная група рыхтуе праграму на 30 хвілін. Сярод творчых работ, прадстаўленых на конкурс, павінна быць работа, прысвечаная ваенна-патрыятычнай тэматыцы, у сувязі з гэтым рэкамендуем уключыць у рэпертуар творы і кампазіцыі, прысвечаныя подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У канцэртнай праграме пажадана прысутнасць наступных жанраў мастацтва:
- вакал (асобныя выканаўцы, групы, хор і г.д.);
- харэаграфія (народны, бальны, эстрадны, сучасны танец );
-тэатр малых форм (агітбрыгада, літаратурна-мастацкая кампазіцыя, праграмы КВЗ, гумарэскі, пантаміма, вершы, проза, клаунада і інш.);
- выкананне твораў на розных музычных інструментах;
- тэатры моды і іншае.

3. Парадак падвядзення вынікаў.
Састаў журы аб'яўляецца непасрэдна перад аглядам-конкурсам. Журы ацэньвае ўдзельнікаў па наступных асноўных крытэрыях:
 мастацкае і выканаўчае майстэрства;
 сцэнічная культура;
 разнастайнасць жанраў;
 масавасць;
 узровень мастацкага густу пры падборы касцюма і рэквізіта;
 выяўленне героіка-патрыятычнай тэматыкі;
 агульнае ўражанне ад выступлення групы.

4. Узнагароджванне пераможцаў.
Група, якая заняла 1 месца, узнагароджваецца прэміяй у памеры 4-х базавых велічынь, 2-ое месца – 3-х базавых велічынь, 3-яе месца – 2-х базавых велічынь. Лепшыя індывідуальныя выканаўцы і арганізатары агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца прэміяй у памеры па 200 тыс. рублеў.

ЗАЎВАГА: Па пытаннях падрыхтоўкі праграмы, арганізацыі рэпетыцый, музычнага афармлення звяртацца ў клуб "Ветразь" (ауд.210)

Счетчик сайта

Free business joomla templates