Слоўнікі адыгрываюць вялікую ролю ў сучаснай культуры, у іх адлюстроўваюцца веды, назапашаныя грамадствам на працягу стагоддзяў. Яны служаць мэтам апісання і нармалізацыі мовы, садзейнічаюць павышэнню правільнасці і выразнасці гаворкі яго носьбітаў.
Вось якое абагуленае азначэнне даюць слоўніку розныя крыніцы: Слоўнік – даведачная кніга, якая змяшчае збор слоў (або марфем, словазлучэнняў, ідыём і г. д.), размешчаных па вызначаным прынцыпе, і якая дае звесткі пра іх значэнне, ужыванне, паходжанне, пераклад на інш. мовы і г. д. (лінгвістычныя слоўнікі) або інфармацыю аб паняццях і прадметах, якія імі абазначаюцца, аб дзеячах у якіх-небудзь галінах навукі, культуры і інш. (Новы энцыклапедычны слоўнік. М., 2000).
Слоўнікі прынята дзяліць на два тыпы: энцыклапедычныя і лінгвістычныя.
Энцыклапедычныя (ад грэч. enkyklios paideia – навучанне па ўсім коле ведаў) слоўнікі ўтрымліваюць інфармацыю аб навуковых паняццях, тэрмінах, гістарычных падзеях, персаналіях, геаграфіі і г.д. У энцыклапедычным слоўніку няма граматычных звестак аб слове, а даецца інфармацыя аб прадмеце, які абазначаецца словам.
Аб'ект апісання лінгвістычных (моўных) слоўнікаў - моўныя адзінкі (словы, словаформы, марфемы). У такім слоўніку слова можа быць ахарактарызавана з розных бакоў, у залежнасці ад мэт, аб'ёму і задач слоўніка: з боку сэнсавага зместу, словаўтварэння, арфаграфіі, арфаэпіі, правільнасці ўжывання.
Любы слоўнік складаецца са слоўнікавых артыкулаў. Слоўнікавы артыкул - асноўная структурная адзінка слоўніка; тэкст, які растлумачвае загалоўкавую адзінку ў слоўніку і апісвае яе асноўныя характарыстыкі. Структура слоўнікавага артыкула вызначаецца задачамі слоўніка. Але слоўнікавы артыкул любога слоўніка пачынаецца з загалоўнага слова.
Слоўнікавы артыкул у тлумачальным слоўніку - гэта партрэт слова. Каб правільна гэты партрэт успрымаць, трэба ўмець чытаць слоўнікавы артыкул, здабываючы з яго ўсю змешчаную інфармацыю.
Раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў, мае назву лексікаграфія.
У чытальнай зале нашага каледжа зроблена невялічкая выстава, на якой прадстаўлены некаторыя тыпы слоўнікаў беларускай мовы. Калі ласка, заходзьце, знаёмцеся!
Прыкладна ў 100 годзе н. з'явіўся Shuōwén Jiězì – першы слоўнік, дзе іерогліфы былі разбітыя па ключах: групоўка вырабляецца па базавых графічных элементах іерогліфаў, што спрашчае пошук тлумачэнняў іерогліфаў у тых выпадках, калі нават прыкладнае значэнне слова невядома. Слоўнік змяшчае 9353 іерогліфаў, вядомы яго аўтар: Сюй Шэнь.
Самы першы друкаваны славянскі слоўнік быў выдадзены ў 1596 годзе ў якасці дадатку да граматыкі Лаўрына Зізанія.
Матэрыял падрыхтавала I.У. Пастарнак, выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры